Беларуская Служба

Кіраўнік МУС Польшчы:  Закон аб грамадзянскай абароне стане прарывам

20.05.2024 12:22
Міністр унутраных спраў Польшчы паведаміў, што ўрадавыя кансультацыі па Законе аб грамадзянскай абароне пачынаюцца 20 траўня.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstok/Andrea Izzotti

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, міністр каардынатар спец-службаў Томаш Сямоняк заявіў, што запланаваны Закон аб грамадзянскай абароне будзе значным прарывам, які вызначыць кампетэнцыі ў галіне кіравання грамадзянскай абаронай, а таксама будзе рэгуляваць прававыя пытанні, у тым ліку адносна бомбасховішчаў, — чытаем на партале biznesalert.pl.

— Гэты акт, безумоўна, будзе карэнным прарывам у гэтай дзейнасці. Будуць уведзеныя розныя элементы, фіксаваны адсотак ВУП для гэтых пытанняў, вечная спрэчка аб тым, хто ўзначальвае грамадзянскую абарону і тое, што ёю кіруе асабіста міністр адміністрацыі. Там ёсць шэраг пытанняў, у тым ліку, датычныя сховішчаў і розных устаноў.

Гэта вялікі прававы акт, - завіў палітык, удакладніўшы, што  прыняццё закона «гэта справа некалькіх дзён. Бо сёння для мяне больш важнага пытання няма».

Міністр унутраных спраў Польшчы таксама паведаміў, што ўрадавыя кансультацыі па Законе аб грамадзянскай абароне пачынаюцца 20 траўня.

—  Я разлічваю на міжпартыйную згоду і падтрымку прэзідэнта, – заявіў Томаш Сямоняк.

У сакавіку 2024 года  міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш, і тагачасны міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі, абвясцілі аб распрацоўцы закона аб грамадзянскай абароне.

Пасля адмены 23 красавіка 2022 года Закону аб усеагульным абавязку абароны Рэспублікі Польшча ад 21 лістапада 1967 года краіна не мае прававой базы, якая рэгулюе грамадзянскую абарону.

эж